Болей за 80 кг маку на адным прысядзібным участку

У нашым раёне, як і ў цэлым па рэспубліцы, праходзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Мак» – гэта аператыўна-прафілактычныя і вышуковыя мерапрыемствы, мэта якіх – не дапусціць распаўсюджванне наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання (маку, канапель) на тэрыторыі нашага раёна.
Аб гэтым мы ўжо неаднаразова папярэджвалі жыхароў раёна, у тым ліку і на старонках «ІВ». Паўтаруся: грамадзяне, якія дапускаюць прарошчванне на сваіх участках такіх раслін, як мак і каноплі, могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай, а то і нават да крымінальнай адказнасці. Не ўсе разумеюць гэта. Так, у ходзе праведзеных мерапрыемстваў у чэрвені і ліпені ўстаноўлены трое грамадзян раёна, якія дазволілі прарастанне вышэйзгаданых забароненых культур на сваіх прысядзібных участках. Прычым у жыхара Целяхан знішчаны мак вагой болей за 80 кг.
Усе яны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Спадзяюся, гэтыя факты прымусяць задумацца многіх.
Максім САЛОНКА, оперупаўнаважаны групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі.