Close
Главная новость Новости Общество Сельское хозяйство

Будзем з хлебам!

Будзем з хлебам!
  • Опубликовано:3 сентября, 2023

Не прайшло і двух тыдняў з таго моманту, як на поле ў Амяльную павіншаваць маладзёжны экіпаж-тысячнік у складзе Фёдара Паўлоўскага і Ільі Кавальчука прыязджала кіраўніцтва раёна, прафсаюзаў. Сёння, калі ўборачная ўжо завершана і гул камбайнаў у палях сціх, можна трошкі выдыхнуць і падвесці вынікі работы, а яны вельмі і вельмі неблагія, лічыць 24-гадовы Фёдар.

Так, ААТ «Мічурынск» сёлета ў пераможцах раённага спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых, у гаспадаркі трэцяе ганаровае месца. Добры вынік атрымаўся дзякуючы асабістаму ўнёску кожнага: ад кіраўніка да механізатара. Ёсць у тым заслуга і таты з маладой сям’і Паўлоўскіх са Святой Волі, дзе Фёдара штодзень з палёў чакаюць жонка Анастасія і сыны Арцёмка і Паўлік.

Гэта была ўжо шостая ўборачная Фёдара Паўлоўскага, у 2018-м ён пачынаў у якасці памочніка, з 2019-м – сам сеў за руль камбайна. У мінулым годзе мужчына атрымаў новую машыну, праблем з ёй няма. І гэтая ўборачная прайшла як па масле, без паломак. Як вынік – больш за 1 100 тон зерня намалоту і 357 убраных гектараў! Наш герой жніва рос у вялікай сям’і з васьмю дзецьмі, і ён адзіны аддаў перавагу аграрнай прафесіі, аб гэтым не шкадуе. Нават калі вяртаецца дадому з поля каля 11 гадзін вечара.

Цярпліва разам з дзеткамі чакае каханага дома і Анастасія, яна клапатліва збірае выпускі раёнкі з матэрыяламі пра свайго Фёдара, бо ён штогод у тысячніках. Гэта, шчыра лічыць маладая маці, нагода ганарыцца мужам і татам, чалавекам справы! Дзякуючы яму і многім іншым будзе з хлебам раён, будзе з хлебам наша краіна!

Наталля ГЕРБЕДЗЬ, фота Валерыя МІСКЕВІЧА.