x
Close
Новости проблема

Бярозавай алеі – не быць?

  • Опубликовано:29 июня, 2024

Навіну аб тым, што пасадкі бярозавай алеі каля Лядовай арэны высахлі, даслаў у рэдакцыю наш чытач П. К. Нераўнадушнага грамадзяніна турбуе пытанне: а што далей?
На ўказанае месца выехалі карэспандэнты «ІВ» і ўпэўніліся, што сапраўды, усе 20 саджанцаў бяроз уздоўж дарогі выклікаюць сёння сумныя пачуцці і не падаюць аніякіх прыкмет жыцця.
Гэтая бярозавая алея ўзнікла яшчэ ў 2022 годзе, яе выса-
дзілі работнікі Даманаўскага лясгаса напярэдадні Дня народнага
адзінства і прымеркавалі высадку да такой важнай даты, спадзеючыся, што маладыя саджанцы прыжывуцца і ўпрыгожаць наш горад сваёй буйнай зеленню. Аднак добрай справе штосьці перашкодзіла ажыццявіцца да канца.
Відавочна, што дрэўцы пасля пасадкі прыжыліся, бо некаторыя з іх сёлета выпусцілі маладыя лісточкі, а некаторыя так і не паспелі раскрыць пупышкі. Цяпер на месцы зялёнага лісця – чорнае і скручанае.
Па каментарый мы звярнуліся ў ДЛГУ «Даманаўскі лясгас». Там пра сітуацыю, што склалася з маладымі бярозкамі, ведаюць.
– Пра бярозавую алею супрацоўнікі Даманаўскага лясгаса не забывалі. Вясной 2023 года ўсяго некалькіх саджанцаў, што не прыжыліся, мы замянілі. Увесну гэтага года ўсе саджанцы былі жывымі, але потым загінулі, нягледзячы на кантроль і догляд. Што паспрыяла іх гібелі, пакуль невядома, высвятляем. Мы пераса-
дзім алею, але зрабіць гэта можам толькі восенню, калі пагодныя ўмовы для гэтага стануць спрыяльнымі, – паясніў галоўны ляснічы Даманаўскага лясгаса Аляксандр Казленя.
Ініцыятыва пасадзіць бярозавую алею, безумоўна, добрая, і гараджане не пакідаюць надзеі, што беластволыя прыгажуні каля Лядовай арэны з цягам часу ўсё ж зашумяць сваёй зеленню.
Наш кар.