Іх у шматдзетнай сям’і выхоўваецца чацвёра.
14-гадовы Косця быў у школе і не трапіў у аб’ектыў фатографа, затое трапілі Кірыл, Насця і Дзіма – на вуліцы каля іх дома. Вадзім Саўчук, начальнік аддзялення псіхалагічнага забеспячэння Установы «Лячэбна-працоўны прафілакторый № 8», гаворыць, што праз удзел у выбарах кожны грамадзянін краіны ўплывае на яе будучыню. Усе мы зацікаўлены ў тым, каб дзяржава была моцнай і квітнеючай, хочам, каб нашы і яе інтарэсы прадстаўлялі дастойныя людзі, якім мы аказалі давер.

Вадзім Віктаравіч ужо без малога 20 гадоў носіць пагоны, працаваў у папраўчых калоніях № 22 і № 5, цяпер у ЛПП № 8, а пачынаў свой працоўны шлях у якасці настаўніка, выкладаў гісторыю. Ён застаўся жыць на малой радзіме і ўзвёў свой дом на ўчастку, дзе некалі планавалі будавацца бацькі, ды ў 90-я не знайшлі для гэтага сродкаў. Жыллё Саўчукі будавалі з дзяржаўнай падтрымкай, на аддзелачныя работы скарысталі сямейны капітал. Кацярына Аляксандраўна атрымала адукацыю ў Магілёўскім універсітэце харчавання і таксама вярнулася працаваць на радзіму, цяпер яна самазанятая і рэалізуе свой кандытарскі талент.
– Мы рады жыць у Івацэвічах і займацца тым, чым займаемся. І моладзі трэба даносіць думку, што не там добра, дзе нас няма, а там, дзе мы ёсць, што не толькі ў далёкіх і вялікіх гарадах можна быць шчаслівымі. Вы можаце прынесці карысць дома і зрабіць гэты дом больш утульным. Не месца красіць чалавека, а чалавек месца – толькі так і не інакш, – рэзюмаваў Ва-
дзім Саўчук.

Вольга МАЦВЕЕНЯ.
Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

Поделиться