Максім Аляксандравіч Шчукін – ваенны камісар Івацэвіцкага раёна

Згодна з загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь № 1089 ад 23 снежня 2024 года, ваенным камісарам Івацэвіцкага раёна прызначаны Максім Аляксандравіч Шчукін.
Максім Аляксандравіч наш зямляк, ён нарадзіўся ў Івацэвічах у 1992 годзе ў сям’і рабочых. Пасля заканчэння ў 2014 годзе Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь быў накіраваны на службу ў 120 зенітную ракетную брыгаду ў г. Баранавічы, а ў 2016 годзе заступіў на службу ў ваенны камісарыят Івацэвіцкага раёна.
Пачынаў з пасады начальніка групы тэрытарыяльнай абароны, з 2020 года быў намеснікам ваеннага камісара. Выхоўвае двух сыноў.