Дарагія сябры! Ад імя Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і сябе асабіста шчыра віншую вас з Днём беларускага пісьменства.
Гэта нацыянальнае свята увасабляе адзінства беларускага друкаванага слова з гістарычным
шляхам нашага народа, дорыць выдатную магчымасць ажыццявіць падарожжа у мінулае, наблізіць яго да сучаснасці і, адчуваючы сувязь пакалення, з гонарам крочыць у будучыню.
Сёлетнія ўрачыстаці ладзяцца адной з самых прывабных і гасцінных мясцін Берасцейскага краю. Івацвіцкая зямля здаўна славіцца сваімі прыгожымі краявідамі, шчырымі і працавітымі людзьмі, таленавітымі пісьменнікамі i грамадскімі дзеячамі, фалькларыстамі і літаратуразнаўцамі, майстрамі народнай творчасці.
Няхай святкаванне, дзякуючы натхнёным намаганням арганізатараў, пакіне у шматлікіх удзельнікаў і гасцей незабыўнае пачуцце далучанасці да духоўных каштоўнасцей і родных вытокаў, умацуе ў душах нашых суайчыннікаў мір, згоду і імкненне да непарушнай еднасці.
Сардэчна жадаю вам, шаноўныя сябры, моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і нязменных поспехаў у плённай працы на карысць любімай Беларусі.
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь H.I.Качанава