Паважаныя педагогі Івацэвіцкага раёна!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!
У гэты дзень самыя цёплыя словы хочацца сказаць настаўнікам і выхавальнікам, кіраўнікам педагагічных калектываў, усім, хто сёння забяспечвае арганізацыю вучэбнага і выхаваўчага працэсу, хто клапоціцца аб развіцці, здароўі і будучыні нашых дзяцей.
Ад вашай мабільнасці, з’яднанасці і перакананасці ў правільным выбары залежыць будучае. Ваша педагагічнае майстэрства, веды і інтэлект, імкненне да творчага пошуку, цярпенне і настойлівасць у многім вырашаюць шляхі фарміравання новай асобы, здольнай пастаянна павышаць свой адукацыйны і прафесійны ўзровень, плённа працаваць, эфектыўна і паспяхова весці справы, творча мысліць і прымаць адказныя рашэнні, садзейнічаць росквіту сваёй дзяржавы. Выказваем вам словы ўдзячнасці за вернасць прафесіі, мудрасць і пастаянную гатоўнасць раскрыць сваю душу для кожнага дзіцяці.
Жадаем вам стабільнасці ў жыцці, творчых поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў, выхаванцаў і іх бацькоў, нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае. Няхай усведамленне важнасці і неабходнасці вашай працы для развіцця грамадства надае вам сілы ў выкананні высакароднай справы. Шчасця вам, здароўя, творчых здзяйсненняў, бадзёрасці і заўсёднага добрага настрою!
Раённы выканаўчы камітэт. Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў.