Поспехі нашых дзюдаістаў на першых спаборніцтвах 2023 года

4 студзеня на базе школы адзінаборстваў прайшло першынство Брэсцкай вобласці па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2008 гг. н.
У выніку спаборніцтваў сярод дзяўчат 1 месца ў катэгорыі да 70 кг заняла Аліна Водзіч (трэнер А. Брухавецкі, зараз Аліна навучаецца ў вучылішчы алімпійскага рэзерву, дзе яе трэніруюць В. Рысь і Л. Паліціла).
Сярод юнакоў 2 месца ў вагавой катэгорыі да +90 кг заняў Уладзіслаў Зазуля, вучань СШ № 4 г. Івацэвічы (трэнеры М. Басалай і Ю. Наліўка), 3 месца ў вагавой катэгорыі да 66 кг – у Ягора Рошчанкі, вучня Ліцэя Івацэвіцкага раёна (трэнер Ю. Наліўка).
5 студзеня прайшла абласная Спартакіяда сярод ДЮСШ і СДЮШОР па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2009-2010 гг. н. У спартакіядзе прымалі ўдзел 11 спартыўных школ Брэсцкай вобласці.
У камандным заліку ДЮСШ г. Івацэвічы заняла другое месца. Лепшыя вынікі паказалі сярод юнакоў: 2 месца ў вагавой катэгорыі да 38 кг – у Георгія Ганчарова, вучня СШ № 3 г. Івацэвічы; 3 месца ў вагавой катэгорыі да 42 кг – у Вячаслава Манько, вучня СШ № 1 г. Івацэвічы; 3 месца ў вагавой катэгорыі да 46 кг – у Кірыла Шашука, вучня СШ № 3 г. Івацэвічы; 3 месца ў вагавой катэгорыі да 55 кг – у Андрэя Кныша, вучня СШ № 3 г. Івацэвічы. Усе хлопцы трэніруюцца ў І. Князькова.
Лепшымі сярод дзяўчат сталі: 1 месца ў вагавой катэгорыі да 52 кг – у Ганны Мікуліч, вучаніцы Любішчыцкай СШ (трэнер А. Брухавецкі); 1 месца ў вагавой катэгорыі да 40 кг – у Ганны Хведарэц, вучаніцы СШ № 4 г. Івацэвічы; 2 месца ў вагавой катэгорыі да 48 кг – у Дар’і Галуска, вучаніцы СШ № 3 г. Івацэвічы; 3 месца ў вагавой катэгорыі да +63 кг – у Паліны Клыпы, вучаніцы СШ № 1 г. Івацэвічы. Гэтых дзяўчат трэніруе І. Князькоў.
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў з узнагародамі!
З 12 па 14 студзеня ў Мінску пройдзе спартакіяда Рэспублікі Беларусь. Пажадаем нашым рабятам удачы!
Падрыхтавала Марыя САЗОНАВА.