Close
Главная новость Новости Общество

Сацыяльнае таксі і валанцеры будуць працаваць на «Восеньскім кірмашы»

Сацыяльнае таксі і валанцеры будуць працаваць на «Восеньскім кірмашы»
  • Опубликовано:11 октября, 2023

У дзень правядзення сельскагаспадарчага кірмашу будзе працаваць «сацыяльнае таксі» на бязвыплатнай аснове па дастаўцы ў межах горада плодаагародніннай і сельскагаспадарчай прадукцыі інвалідам І і ІІ груп, пажылым непрацаздольным грамадзянам пры прадастаўленні адпаведнага пасведчання. Аўтамабіль ГАЗ-330230 (дзяржаўны нумар АЕ 95-83) будзе знаходзіцца на вуліцы Кароткай.

Таксама будуць працаваць валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і аказваць дапамогу ў пагрузцы агародніны адпаведным групам насельніцтва.