Close
Новости Проблема

Смеццевыя кантэйнеры ёсць, а парадку няма…

Смеццевыя кантэйнеры ёсць, а парадку няма…
  • Опубликовано:11 мая, 2024

Зусім нядаўна адбыўся раённы суботнік, скончыўся месячнік па добраўпарадкаванні – ён праходзіў на працягу красавіка, а смеццевая праблема нікуды ад нас не знікла. І не знікне, пакуль некаторыя людзі не навучацца правільна рабіць элементарныя рэчы – выкідваць смецце.
Непрыглядная карціна, якая назіралася на кантэйнернай пляцоўцы па вул. Чкалава напярэдадні Вялікадня, не магла застацца па-за ўвагай «ІВ». Па ўсім было бачна, што людзі рыхтаваліся да свята, але толькі ў межах сваёй кватэры.
На зямлі ля кантэйнераў валяліся рэшткі старой мэблі, бачок ад унітаза, камусьці непатрэбныя дзіцячыя цацкі, каларыту карціне дадавала дробнае смецце, пакеты з якім, пэўна, разарвалі сабакі, і яно разляцелася па дарозе і газоне. А самае крыўднае ў гэтай сітуацыі, што кантэйнеры для смецця напалову пуставалі. Значыць, гэтая карціна – вынік нечай ляноты або нядбайнасці. Некаторыя нядобрасумленныя грама-
дзяне абіраюць такую пазіцыю: гаспадары мы толькі ва ўласным жыллі, а вось што адбываецца па-за межамі кватэры – не мая справа. Пры гэтым яны ўпэўненыя, што прыбраць іх смецце павінна ЖКГ. Выходзіць, вадзіцелю смеццявоза, які звычайна збірае смецце з кантэйнераў пры дапамозе прыстасаванняў у машыне з бакавой загрузкай, патрэбна выйсці з кабіны, сабраць і загрузіць кінутае некім на зямлю смецце ўласнымі рукамі? Але ж ён не грузчык, каб закінуць у машыну паламаную шафу, і не дворнік, каб падмесці тратуар ці сабраць смецце з газона. Безумоўна, смецце работнікі ЖКГ вывезуць, але гэта будуць для іх дадатковыя фінансавыя расходы і затрачаны час, каб гэтае смецце ўручную сабраць, загрузіць і вывезці.
Парой здаецца, што тэма смецця бясконцая. Але палажыць канец гэтай праблеме толькі ў сілах нашых жыхароў. І калі сёння мы нічога не зменім, у нас і заўтра не будзе лепшым.
Наш кар.