Close
Актуально Новости Президент Республики Беларусь

Таццяна Ігнацюк – аб інаўгурацыі Прэзідэнта, якая адбылася роўна год таму

Таццяна Ігнацюк – аб інаўгурацыі Прэзідэнта, якая адбылася роўна год таму
  • Опубликовано:25 марта, 2026

Год таму, 25 сакавіка 2025-га, Аляксандр Лукашэнка заступіў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Аб значнасці і сэнсах падзеі, якая адбылася год таму меркаваннем падзялілася член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

«Падзея, якая адбылася ў Палацы Незалежнасці ў 2025 годзе, стала яскравым сімвалам непарыўнасці нашай традыцыі, пераемнасці ўлады і духоўнай сталасці нашага грамадства», – лічыць Таццяна Ігнацюк.

Гаворачы аб урачыстасці моманту, парламентарый звярнула ўвагу не толькі на знешні рытуал, які, безумоўна, быў вытрыманы з найвышэйшай ступенню годнасці, але і тую асаблівую атмасферу канцэнтрацыі і яднання, якая панавала ў зале, дзе адбывалася цырымонія інаўгурацыі.

«Калі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, паклаўшы руку на Канстытуцыю і тэкст Прысягі, пацвердзіў вернасць народу, гэта было ўспрынята як клятва, якая змацоўвае нашу сучаснасць з будучыняй, – удакладніла сенатар. – Гэта быў момант ісціны, дзе палітычная воля злучылася з маральным пачаткам».

Па матэрыялах zviazda.by