Close
Актуально Всебелорусское народное собрание

Тэма здароўя — вечная

Тэма здароўя — вечная
  • Опубликовано:15 декабря, 2025

Апошнім часам Вера Амяляшчык, загадчык Дабромысленскага сельскага ФАПа, жыве не толькі работай, сям’ёй, хатнімі клопатамі, але і маючым адбыцца на наступным тыдні Усебеларускім народным сходам.

– Неаднойчы ўжо казала: быць дэлегатам народнага веча, прымаць удзел у вырашэнні пытанняў, важных не толькі для грамадства, але і краіны ў цэлым, для мяне вельмі ганарова і адказна, – прызнаецца Вера Пятроўна.

А потым узгадвае, як  маштабна, эмацыянальна праходзіў папярэдні, красавіцкі форум, падчас якога разглядаўся шырокі спектр пытанняў, хвалюючых кожнага нераўнадушнага беларуса, вёўся шчыры, сумленны дыялог з цвёрдым акцэнтам на кансалідацыю, яднанне людзей, захаванне міру і спакою ў нашай краіне.

– Усе пытанні, якія разглядаліся на мінулым Усебеларускім народным сходзе, мелі важны, нават, не пабаюся гэтага слова, – глабальны характар, – працягвае Вера Амяляшчык. – Зараз у планах – прыняць на пасяджэнні праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку. Я – не вялікі палітык, аналітык, аднак пераканана ў тым, што кожны пункт, кожныя слова і лічба гэтага дакумента будуць выверанымі і правільнымі, задачы, планы – канкрэтнымі і рэальнымі. Я пераканана ў тым, што прыняты план сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы дазволіць усім і кожнаму ўзяць правільны курс і рухацца шляхам развіцця, умацавання, памнажэння.

Па словах Веры Амяляшчык, планаваць будучыню краіны, заўтрашні дзень беларускага народа варта.

– Гэта як і ў асабістым жыцці чалавека – без планаў, жадання рухацца наперад, без уяўлення і разумення, што будзеш рабіць сёння, праз тыдзень, праз месяц, заўтра, будзе нічым іншым, як «пустая» будучыня, – лічыць жанчына.

І яшчэ адно прызнанне дэлегата УНС:

– Вельмі часта мне ўспамінаюцца мае першыя крокі ў прафесію, зробленыя крыху больш за трыццаць год таму. Няпроста было. З-за эканамічнага крызісу медустановы фінансаваліся вельмі і вельмі слаба, быў дэфіцыт лекаў, не хапала мед-абсталявання. А якімі ж тады заробкі былі ў людзей у белах халатах! Зараз іншая справа. Наяўнасць усяго неабходнага для лячэння хворых, высокі ўзровень кваліфікацыі медыкаў, сур’ёзная навуковая база ў разы павысілі якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі. Што тут казаць, у нашым сельскім ФАПе ёсць зараз кардыёграф, маецца сучасная камп’ютарная тэхніка, устаноўлена і зусім хутка запрацуе адзіная цэнтралізаваная  інфармацыйная сістэма. Як дэлегату Усебеларускага народнага сходу, медыцынскаму работніку, неабыякаваму чалавеку, у рэшце-рэшт жанчыне, маці вельмі хацелася, каб тэма аховы здароўя на знакавым форуме прагучала ў чарговы раз, можа, нават была паднята яшчэ на адну прыступку вышэй. Бо медыцына – гэта  пра людзей. Мяркую, што нехта скептычна ўсміхнецца і скажа: «Калі добра, дык хочацца, каб было яшчэ лепш». Хочацца! І кажу гэта ў поўны голас. Тэма здароўя была і застаецца вечнай і важнай. Успомніце, як некалі казаў Сакрат: «Здоровье – не всё, но всё без здоровья – ничто».

Галіна МІКАЛАЕВА. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.