Целяханы да свята гатовы

Пасёлак сустракае ўдзельнікаў абласных «Дажынак-2022» абноўленым, добраўпарадкаваным і ўтульным. Зроблены капрамонт з мадэрнізацыяй пяці асноўных вуліц і пад’язных дарог да гарадской бальніцы і аўтазаправачнай станцыі. Цалкам забяспечана безбар’ернае асяроддзе. Абноўлена дарожная сетка вуліц разам з пешаходнай. Мадэрнізаваны схема электрычных сетак пасёлка і аб’екты сацыяльнай сферы: зроблены цякучы рамонт у спецыялізаванай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце, Цэнтры дзіцячай творчасці, Дзіцячай школе мастацтваў, Цэнтры культуры і вольнага часу, а ў сярэдняй школе адбыўся капрамонт даху і фасаду, там з’явілася валейбольна-баскетбольная пляцоўка і добраўпарадкавана тэрыторыя. Да паслуг насельніцтва адрамантаваны і абноўлены кафэ, магазіны, Дом быту і іншыя аб’екты інфраструктуры пасёлка.






