x
Close
Главная новость Новости Общество РИК

У будаўнікоў напружаны перыяд

У будаўнікоў напружаны перыяд
  • Опубликовано:13 августа, 2022

У Целяханах хутка будзе ладзіцца абласны фестываль «Дажынкі-2022». Часу застаецца мала, а работы яшчэ вельмі шмат, таму будаўнікі працуюць у вельмі напружаным рытме. Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Рэгес напярэдадні Дня будаўнікоў даў кароткі каментар.

– У будаўнічай галіне, якая ў многім вызначае стан эканомікі раёна, за-дзейнічана каля тысячы чалавек. Аснову будаўнічага комплексу складаюць такія калектывы, як УП «Івацэвіцкая ПМК-18» і УП «Івацэвіцкая ПМК-11». Гэтыя дзве арганізацыі самыя буйныя, у кожнай працуе па 250–300 чалавек, і яны з’яўляюцца лідарамі – бяруць на сябе львіную долю падрадных работ. І іншыя будаўнічыя арганізацыі, у ліку іх прыватная структура – ААТ «Прамбудэнерга», і малыя арганізацыі са сваімі праекціроўшчыкамі працуюць стабільна.

І ўсё ж па тэмпе будаўніча-мантажных работ першы квартал года ў параўнанні з папярэднім годам прайшоў, лічы, правальна, і цяпер складана выйсці на 100-працэнтнае выкананне планавых паказчыкаў. Таму лета вельмі напружанае. Аб’ёмаў работ хопіць да канца года, а гэта таксама нямалаважна.

Работа кіпіць у Целяханах, вядома, там шмат аб’ектаў трэба завяршыць, таму хапае прастору для дзейнасці як для нашых будаўнікоў, так і для будаўнікоў будаўнічых трэстаў з Брэста і Пінска. Рабочыя рукі нарасхват, але вядзецца і будаўніцтва жылля ў райцэнтры: здадзены шматпавярховы «электрычны» дом у квартале забудовы «Кляноўка», арэндны дом па вул. Чарткова з маштабным добраўпарадкаваннем, і восенню будзе здавацца другі дом на «Кляноўцы». Такія кварталы можна параўнаць з кварталамі, якія будуюцца ў абласных цэнтрах. Івацэвічы з такімі аб’ектамі выйграюць на фоне іншых райцэнтраў у стварэнні ўмоў камфортнага гарадскога асяроддзя для жыхароў і надання жылым дамам больш выразнага архітэктурнага вобліку. Гэта і муралы, і ліфты, а таксама стварэнне камфортных дзіцячых гульнявых пляцовак, размежаванне зон транспартнага руху (парковак) з зонамі адпачынку без скразных праездаў.

На вёсцы таксама ўзводзіцца некалькі аднакватэрных жылых дамоў, будуюцца малочнатаварныя комплексы, фермы і іншыя аб’екты для жывёлагадоўлі ў ААТ «Горталь», «Перамога», філіяле «Дабромысль», ААТ «Івацэвічыагратэхсэрвіс» і «Святая Воля». Усе аб’екты няпростыя, але будаўнікі навучыліся іх выконваць на добрым узроўні. Працуюць у сваім раёне і па ўсёй рэспубліцы, знаходзяць аб’ёмы, не баяцца ніякіх відаў работ і па якасці не саступаюць будаўнікам іншых рэгіёнаў.

Напярэдадні свята хачу пажадаць будаўнікам найперш харошых і багатых заказчыкаў, быць з работай, каб ствараць цікавыя і карысныя аб’екты, а ў асабістым і сямейным жыцці – дабрабыту, здароўя і ўсяго найлепшага.