Close
Главная новость Конкурс РОЧС

За асвятленне дзейнасці ратавальнікаў першае месца ў вобласці – у рэдакцыі раённай газеты «Івацэвіцкі веснік»

За асвятленне дзейнасці ратавальнікаў першае месца ў вобласці – у рэдакцыі раённай газеты «Івацэвіцкі веснік»
  • Опубликовано:23 июля, 2025

Напярэдадні Дня пажарнай службы Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС падвяло вынікі творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць» адразу пасля прыняцця маладымі супрацоўнікамі прысягі.

Рэдакцыя раённай газеты «Івацэвіцкі веснік» удастоена Граматы Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС за І месца ў намінацыі «Прапаганда ведаў у галіне забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці».

Пасля цырымоніі ўзнагароджання кіраўніцтва Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС правяло для прадстаўнікоў СМІ прэс-канферэнцыю. Журналісты рэгіёна і краіны задалі актуальныя пытанні начальніку Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Валерыю Рудольфу. Безумоўна, многіх хвалявалі непагода і частыя шквалістыя вятры і ўраганы, разбуральная сіла якіх трывожыць Беларусь усё часцей.

Як адзначыў Валерый Станіслававіч, рэагаванне на разбуральныя ўраганы будуецца ва ўзаемасувязі з іншымі органамі кіравання. Канечне, у першую чаргу імкнуцца падтрымаць аб’екты энергетыкі. У аператыўныя тэрміны ствараецца камісія, якая прымае рашэнне, калі будзе адноўлены аб’ект і якія сілы для гэтага неабходна задзейнічаць. Алгарытмы ўжо адпрацаваны, яны толькі прыводзяц-
ца ў дзеянне. Каб спраўляцца з выклікамі стыхіі і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі, ратавальнік павінен быць фізічна моцным і вынослівым. Трэці год запар рэспубліканскія спаборніцтвы, якія супадаюць па даце з днём горада Брэста, праводзяцца ў Першым рэгіёне.

Цікавіла журналістаў і пытанне тэхнічных навінак. У аб’яўлены Год добраўпарадкавання, падкрэсліў Валерый Рудольф, вектар абнаўлення тэхнічнай базы скіраваны непасрэдна на добраўпарадкаванне: рознага кшталту рамонты, мадэрнізацыю і будаўніцтва новых пастоў, дзе ёсць у гэтым неабходнасць, як, напрыклад, у Альшанах. Падзяліўся ён і планамі па выкарыстанні сучаснага абсталявання:

– Мы актыўна развіваем выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў. Рабоце з такім абсталяваннем ужо навучаны каля 200 чалавек асабістага саставу. Сярод навінак будзе і вышынная тэхніка, якую мы чакаем, каб у Брэсце можна было ўзводзіць жылыя дамы і офісы вышынёй 17 паверхаў і вышэй.

Безумоўна, напярэдадні свята не абышлося без шчырых віншаванняў. Няхай надзвычайных сітуацый будзе як мага менш!

Юлія Кавалёва. Фота Валерыя Міскевіча.