x
Close
Главная новость Новости Общество

У Целяханы на «Дажынкі-2022» будзе зручна даехаць

У Целяханы на «Дажынкі-2022» будзе зручна даехаць
  • Опубликовано:30 августа, 2022

У гарадскім пасёлку Целяханы ў гэтую суботу будзе ладзіцца абласное свята працаўнікоў сяла «Дажынкі-2022». Каб усе жыхары і госці раёна без перашкод змаглі даехаць на галоўнае свята хлебаробаў, раніцай, днём і вечарам 3 верасня будуць курсіраваць дадатковыя аўтобусы філіяла «Аўтамабільны парк № 14 г. Івацэвічы» па маршруце Івацэвічы – Целяханы.

Адпраўленне аўтобусаў будзе ажыццяўляцца ад прывакзальнай плошчы г. Івацэвічы. Набываць білеты можна ў вадзіцеля, іх кошт – згодна ўстаноўленым тарыфам на праезд. Графік адпраўлення:
ад аўтастанцыі Івацэвічы – у 8.00; 13.40 і ў 17.20.
ад аўтастанцыі Целяханы – у 12.00, 15.40 і ў 22.20.

Не прапусціце фестываль-кірмаш «Дажынкі-2022» у Целяханах!

Адміністрацыя.