Close
Актуально Общество Помощь

Узнагарода – у спадчыну

Узнагарода – у спадчыну
  • Опубликовано:23 апреля, 2025

Ордэн у райваенкамат прынёс жыхар Івацэвіч, узнагароду ён знайшоў на адной з вуліц райцэнтра выпадкова. Не прайшоў міма такой знаходкі, і за гэта яму вялікае дзякуй. Далей пэўную пошукавую работу правялі работнікі райваенкамата.

– Мы адправілі запыт у Федэральную дзяржаўную казённую ўстанову «Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі» і атрымалі адказ, што ордэн пад № 1401842 быў уручаны Міхаілу Іосіфавічу Карачуну 1918 года нараджэння, – адзначае вядучы спецыяліст Ваеннага камісарыята Івацэвіцкага раёна Юлія Стральчэня. – Паводле прадстаўленай інфармацыі, Міхаіл Карачун нарадзіўся ў в. Магіліцы, а ў 1985 годзе пражываў у в. Волька. Канечне, мы адразу звярнуліся ў Волькаўскі сельвыканкам, аднак пэўных вынікаў пошук не даў. Спадзяёмся, што родныя прачытаюць інфармацыю ў раённай газеце, а мы з радасцю перададзім узнагароду родным гаспадара.

Магчымым родзічам трэба будзе патэлефанаваць па нумары 9-16-71 або звярнуцца ў каб. № 5 райваенкамата. Але толькі пасля дакументальнага пацверджання роднасці ўзнагароду перададуць нашчадкам героя.

Некалькі гадоў таму дзякуючы публікацыі ў «ІВ» шчаслівая сям’я ветэрана вайны ва ўрачыстай абстаноўцы ўжо атрымлівала падобную спадчыну, можа, і на гэты раз напярэдадні Дня Вялікай Перамогі архіў яшчэ адной сям’і папоўніцца такой важнай і важкай узнагародай.

Наталля ГЕРБЕДЗЬ.