Вікторыя Анатольеўна Белая – загадчык Івацэвіцкай цэнтральнай раённай аптэкі № 9

З 29 снежня 2022 года Івацэвіцкую цэнтральную раённую аптэку № 9 1-й катэгорыі ўзначаліла Вікторыя Белая, змяніўшы на пасадзе Наталлю Азарка, якая кіравала ЦРА № 9 больш за 20 гадоў.
Вікторыя Белая нарадзілася ў г. Баранавічы ў 1987 годзе. Скончыла Баранавіцкую сярэднюю школу № 20, паступіла ў Магілёўскае медвучылішча. Яе працоўны шлях пачаўся ў Івацэвічах – у 2007 годзе па размеркаванні была накіравана ў ЦРА № 9 і стала фармацэўтам-рэцэптарам. У тым жа годзе паступіла ў Нацыянальны фармацэўтычны ўніверсітэт г. Харкава, вучылася завочна. Пасля заканчэння ВНУ і паспяховага праходжання інтэрнатуры ў 2012 годзе яе перавялі на пасаду правізара-рэцэптара.
У 2014 годзе Вікторыя Белая стала загадчыкам аптэкі № 229 5-й катэгорыі ў Івацэвічах (вул. Паркавая, 2), дзе працавала да канца мінулага года. У 2018 г. скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Замужам, выхоўвае сына.