Close
Актуально Новости ЦРБ

Віншуем з узнагародамі!

Віншуем з узнагародамі!
  • Опубликовано:13 июня, 2025

За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў – Граматай Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

Богдан Ганна Станіславаўна – медыцынская сястра дзяржаўнай установы «Целяханскі сацыяльны пансіянат «Агінскі».

Гуліс Ірына Міхайлаўна – урач акушэр-гінеколаг жаночай кансультацыі ўстановы аховы здароўя «Івацэвіцкая цэнтральная раённая бальніца»;

Юзэфовіч Марына Васільеўна – медыцынская сястра (старшая) траўматалагічнага аддзялення стацыянара ўстановы аховы здароўя «Івацэвіцкая цэнтральная раённая бальніца».

Галкіна Святлана Вацлаваўна – памочнік урача-эпідэміёлага аддзела эпідэміялогіі дзяржаўнай установы «Івацэвіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».

За добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў – Пісьмом падзякі Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

Арцюшэнка Людміла Валер’еўна – медыцынская сястра дзяржаўнай установы «Целяханскі сацыяльны пансіянат «Агінскі».

Юзэфовіч Галіна Васільеўна – урач афтальмолаг афтальмалагічнага кабінета педыятрычнага аддзялення паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Івацэвіцкая цэнтральная раённая бальніца».

Ганаровай граматай Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з Днём медыцынскага работніка ўзнагароджаны:

Асіпенка Ларыса Рыгораўна, урач-афтальмолаг афтальмалагічнага кабінета ўстановы аховы здароўя «Івацэвіцкая цэнтральная раённая бальніца»;

Крукава Валянціна Аляксееўна, санітарка Вулька-Аброўскай амбулаторыі ўстановы аховы здароўя «Івацэвіцкая цэнтральная раённая бальніца»;

Жук Яўгенія Сцяпанаўна, медыцынская сястра дзяржаўнай установы «Целяханскі сацыяльны пансіянат «Агінскі».