Close
Главная новость Новости

Віншуем з узнагародамі!

Віншуем з узнагародамі!
  • Опубликовано:26 октября, 2025


За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка – Граматай Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны

Пытляк Аляксандр Васільевіч – вадзіцель аўтамабіля філіяла «Івацэвіцкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 178» камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па праектаванні, утрыманні, рамонце і будаўніцтве мясцовых дарог «Брэстаблдарбуд»;

Кот Святлана Грыгор’еўна – дыспетчар філіяла «Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 23» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог «Брэстаўтадар»;

Грэчны Васілій Уладзіміравіч, вадзіцель аўтамабіля філіяла «Аўтамабільны парк № 14 г. Івацэвічы» адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстаблаўтатранс».

За добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка – Пісьмом падзякі Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

Лахей Уладзімір Васільевіч, вадзіцель аўтамабіля філіяла «Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 23» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог «Брэстаўтадар»;

Лукашэвіч Аляксандр Мікалаевіч, вадзіцель аўтамабіля філіяла «Аўтамабільны парк № 14 г. Івацэвічы» адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстаблаўтатранс».

За шматгадовую добрасумленную працу ў дарожнай галіне, асабісты ўклад у развіццё арганізацыі і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка – Ганаровай граматай Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:

Доўста Андрэй Леанідавіч, дарожны рабочы філіяла «Івацэвіцкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 178» камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па праектаванні, утрыманні, рамонце і будаўніцтве мясцовых дарог «Брэстаблдарбуд»;

Бушкта Мікалай Мікалаевіч, слесар па паліўнай апаратуры філіяла «Аўтамабільны парк № 14 г. Івацэвічы» адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстаблаўтатранс».