Віншуем з узнагародамі!
За дасягненне высокіх паказчыкаў у службовай дзейнасці і ў сувязі з Днём выратавальніка Рэспублікі Беларусь Граматай Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
старшы прапаршчык унутранай службы Малінчык Віталій Мікалаевіч – старшына службы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абслугоўвання Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;
прапаршчык унутранай службы Сідзюк Канстанцін Ігаравіч – майстар-выратавальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 15 Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
За дасягненне высокіх паказчыкаў у службовай дзейнасці і ў сувязі з Днём выратавальніка Рэспублікі Беларусь Ганаровай граматай Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
прапаршчык унутранай службы Брычкалевіч Аляксей Васільевіч, вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12 Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;
старшы сяржант унутранай службы Сацура Аляксандр Міхайлавіч, старшы інструктар-выратавальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12 Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.