З днём нараджэння!

У нядзелю, 15 чэрвеня, свой чарговы дзень нараджэння адзначыць удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзянін Івацэвіцкага раёна Зіновій Мікалаевіч КАЛАНЧУК.
Жыццёвы летапіс Зіновія Мікалаевіча здзіўляе і ўражвае. У яго біяграфіі была вайна, праз гарніла якой ён прайшоў мужна, адважна, годна. Была Перамога, доўгачаканая, светлая і радасная. Быў пасляваенны час, доўгі, няпросты, стваральны.
Ужо даўно Зіновій Каланчук жыве мірным жыццём. Кожную раніцу ён радуецца ўзыходу шчодрага сонца, не сумуе, калі па вокнах барабаніць дождж, і не наракае на жыццё, калі ўзнікаюць праблемы са здароўем. Ён – чалавек такі просты і шчыры.
Зіновій Мікалаевіч, з днём нараджэння Вас! Моцнага здароўя, светлых, радасных момантаў у жыцці, цеплыні, клопату і любові ад родных і блізкіх Вам людзей. Разам з віншаваннямі і пажаданнямі выказваем Вам вялікае дзякуй за Вашу смеласць і адвагу, за самаадданую працу і за жыццё наша, прыгожае, мірнае і шчаслівае.
Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт. Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў.