З Новым 2026 годам!
Паважаныя жыхары Івацэвіцкага раёна! Дарагія сябры!
Прыміце сардэчныя віншаванні з надыходзячым Новым 2026 годам! Гэтае свята дорыць нам адчуванне цуду, выдатны настрой і добры эмацыйны зарад на ўвесь наступны год.
Кожнаму з нас 2025 год запомніцца асабістымі поспехамі, выкананнем намечаных планаў, спраўджанымі надзеямі. Для Івацэвіцкага раёна гэта быў год паспяховага руху наперад. У гэтым заслуга кожнага нашага земляка. Мы разам ішлі да вызначанай мэты, разам працавалі на карысць нашай малой і вялікай Радзімы – нашага агульнага дома. Дзякуючы вашай працы, актыўнасці і мэтанакіраванасці мы пацвердзілі, што ў нашага раёна ёсць патэнцыял і слаўныя традыцыі.
Падводзячы вынікі адыходзячага года, шчыра дзякуем усім, хто ўнёс свой уклад у агульную справу развіцця і росквіту Івацэвіччыны.
Якім будзе новы год – шмат у чым залежыць ад нас саміх, ад нашых думак, слоў і ўчынкаў. Жыхары наша раёна не раз даказвалі, што ім па сілах выканаць любыя задачы. Таму вельмі важна захоўваць бадзёрасць духу, веру ва ўласныя сілы, жаданне працаваць і ствараць.
Паважаныя землякі! Няхай надыходзячы год выканае ўсе вашы добрыя намеры і мары, будзе плённым і стабільным. Ад усёй душы жадаем, каб у вашых сем’ях панавалі мір і паразуменне, былі здаровыя дзеці і бацькі! Шчасця і дабрабыту! Хай у новым годзе вам нязменна спадарожнічае ўдача! З Новым годам!
Раённы выканаўчы камітэт.
Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў.





