Віншуем з узнагародамі!
За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці – Граматай Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
Грышчэня Сяргей Мікалаевіч, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў філіяла «Торфабрыкетнае вытворчае ўпраўленне «Бярозаўскае» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз»;
Казырыцкая Маргарыта Вячаславаўна, майстар па рамонце пуці ўчастка па рамонце і абслугоўванні чыгуначнага транспарту і пуці філіяла «Торфабрыкетнае вытворчае ўпраўленне «Бярозаўскае» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз».
За шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у будаўніцтва і эксплуатацыю сістэм газазабеспячэння Івацэвіцкага раёна і ў сувязі з Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
Якімовіч Васілій Міхайлавіч, слесар па абслугоўванні і рамонце газавыкарыстальнага абсталявання Целяханскага ўчастка Івацэвіцкага раёна газазабеспячэння філіяла «Бярозаўскае вытворчае ўпраўленне» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз».





