Close
Актуально Культура Новости

Віншуем з узнагародамі!

Віншуем з узнагародамі!
  • Опубликовано:12 октября, 2025

За шматгадовую плённую працу, актыўную творчую дзейнасць, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры – Граматай Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана

Васілевіч Жанна Эдуардаўна – дырэктар дзяржаўнай установы культуры «Івацэвіцкі раённы Дом культуры».

За добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры – Пісьмом падзякі Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана

Пархута Вольга Генадзьеўна, загадчык музея дзяржаўнай установы культуры «Косаўскі палаца-паркавы комплекс».

За шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у захаванне і развіццё аматарскай мастацкай творчасці і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры – Ганаровай граматай Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджана

Яфрэмава Галіна Канстанцінаўна, метадыст дзяржаўнай установы культуры «Івацэвіцкі раённы Дом культуры».

За значны ўклад у справу навучання і выхавання падрастаючага пакалення, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры – Ганаровай граматай Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджана

Тысевіч Анжэла Алегаўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў г. п. Целяханы».